BE RU EN

На большай частцы тэрыторыі Беларусі абмежавалі наведванне лясоў

  • 1.07.2022, 23:35

У чым прычына?

На партале Міністэрства лясной гаспадаркі сёння абнавілася карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Спякота, якая ўзмацнілася, прывяла да пэўных наступстваў. Паводле звестак на 1 ліпеня, абмежаванні на наведванне лесу ўведзеныя на ўсёй тэрыторыі Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей, амаль на ўсёй - Менскай і Гомельскай.

Падыхаць хвоямі можна ў раёнах, афарбаваных зялёным колерам. Забаронена наведваць некалькі раёнаў Гомельскай і Берасцейскай абласцей. Аранжавым колерам на карце афарбоўваюцца раёны, дзе дзейнічае абмежаванні, г.з. адзіночнае знаходжанне ў лесе (збор грыбоў, ягад) дапускаецца, але забараняецца:

- уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў;

- развядзенне вогнішчаў;

- правядзенне на тэрыторыі ляснога фонду работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі;

- арганізацыя і правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Больш за ўсё пашанцавала жыхарам Віцебскай вобласці - там з грыбоў можна зусім не выпаўзаць.

Пастанова аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады на хадайніцтва лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў у надзвычайных сітуацыях.

Апошнія навіны