Рынак працы ў Беларусі падае
- 1.07.2022, 17:10
Мацней за ўсё тэндэнцыя пачала праяўляцца ў Менску.
Попыт на працоўную сілу ў краіне імкліва ўпаў, пры гэтым прапанова ад тых, хто шукае працу, расце. Мацней за ўсё тэндэнцыя пачала праяўляцца ў Менску.
У першым паўгоддзі значна скарацілася колькасць вакансій, сведчаць звесткі rabota.by. За чатыры месяцы скарачэнне склала мінус 27%.
На фоне падзення попыту колькасць рэзюмэ ад суіскальнікаў вырасла (24% у красавіку да студзеня). Калі да канца лютага на адну вакансію прыпадала блізу 6,5 рэзюмэ, то ў красавіку гэты паказчык падскочыў да 11.
У той жа час павелічэнне колькасці вакансій з траўня і запаволенне тэмпаў росту рэзюмэ прывялі да памяншэння канкурэнцыі:
Аднак ужо ў красавіку-траўніаі попыт актывізаваўся, рэзюмэ стала менш. Да сярэдзіны чэрвеня прыпадала 9 рэзюмэ на адну вакансію.
Найбольшая скарачэнне колькасці вакансій адбылося ў такіх прафесійных сферах, як кіраванне персаналам, інфармацыйныя тэхналогіі, маркетынг і рэклама, бухгалтарскі ўлік, транспарт і вытворчасць.