Скрэпы трэснулі: у РФ правялі дзіцячае свята пад песню забароненага праз вайну гурта
- 1.07.2022, 16:48
Не толькі песня парушыла своеасаблівыя парадкі ў Расеі.
У падмаскоўным Чэхаве зламаліся скрэпы: там правялі дзіцячае свята пад песню «Suck my...» расейскага музычнага гурта Little Big, які выступіў супраць вайны, піша «Главред».
Як паведамляецца ў Тэлеграм-канале ЧТД, не толькі песня парушыла своеасаблівыя парадкі ў Расеі. Выявілася, што таксама на свяце яшчэ і вядоўца імпрэзы была ў вясёлкавай спадніцы з выявай цацкі Поп-іт.
На свяце, са слоў бацькоў, прысутнічала прадстаўніца гарадской адміністрацыі.
Адзначым, што расейскі гурт Little Big з РФ у ЗША. Франтмэн гурта Ілля Прусікін і салістка калектыву Соф'я Таюрская яшчэ ў першыя дні ваеннага ўварвання РФ ва Украіну не патрымалі пуцінскі рэжым і зрабілі фота ў футболках з надпісам «Не вайне».
Гурт выпусціў першы ў 2022 годзе кліп - на песню «Generation Cancellation», якую ўдзельнікі калектыву называюць «антываенным маніфестам». У ім яны паказалі галоўныя праблемы Расеі: дыктатуру Пуціна, адсутнасць свабоды слова і замбаванае прапагандай насельніцтва.