BE RU EN

У акупаванай Ясінаватай падарвалі чыгунку, якую выкарыстоўваюць войскі РФ

  • 1.07.2022, 15:24

УСУ нанеслі ўдар па важным вузле.

У акупаванай Ясінаватай Данецкай вобласці, імаверна, Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па важным чыгуначным вузле. Ён выкарыстоўваецца для транспартавання расейскай тэхнікі.

Аб гэтым паведамілі Telegram-каналы, апублікаваўшы кадры, знятыя відавочцамі на месцы падзей, піша obozrevatel.com.

На іх відаць, што на месцы «прылёту» ўспыхнуў пажар і падняўся густы дым. Таксама чуваць гукі выбухаў. Адзначаецца, што пад удар, магчыма, патрапіў таксама боекамплект акупантаў.

Адзначым, што Ясінаватая знаходзіцца пад расейскай акупацыяй з 2014 года.

Апошнія навіны