BE RU EN

У Марыупалі заўважылі намесніка Шайгу

  • 1.07.2022, 14:07

Прапагандысты «засвяцілі» падрабязнасці, якія могуць спатрэбіцца ўкраінскім партызанам.

Расея прадаўжае рабіць выгляд, што займаецца «аднаўленнем» захопленых яе войскамі гарадоў Украіны. Дзеля прапагандысцкай карцінкі для расейскай ТВ на днях у Марыупаль прыбыла «інспекцыя» ад кіраўніка расейскага мінабароны Сяргея Шайгу.

Пра гэта паведаміў украінскі дарадца мэра горада, палітык і актывіст Пётр Андрушчанка. У сваім Telegram-канале ён апублікаваў фрагмент відэа з візіту расейскага чыноўніка.

Гаворка ідзе пра намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванава. Ён прыехаў у часова акупаваны Марыупаль нібы з «інспекцыяй» будаўніцтва фартыфікацый жылых кварталаў.

У роліку прапагандысты паказалі толькі частку нейкай будпляцоўкі і картэж расейскага чыноўніка каля яго. Тады як разбураная акупантамі інфраструктура ў кадр не патрапіла.

«Ведаем, што засталося за кадрам прапаганды (і пра аэрапорт, і пра порт, і пра акопы ў накірунку Мангуша - Нікольскае)», - падкрэсліў Андрушчанка.

У той жа час ён іранічна выказаў падзяку прапагандыстам за тое, што паказалі падрабязнасці картэжу Іванова і верталёт, на якім той прыбыў.

Апошнія навіны