BE RU EN

Беларусь нагандлявала з Расеяй 1,5 мільярда даляраў страт

  • 1.07.2022, 12:46

І гэта сёлета за першы квартал.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі з Расеяй і блізка не ўраўнаважваецца станоўчым сальда гандлю паслугамі.

За першы квартал бягучага года перавышэнне імпарту над экспартам тавараў у гандлі з Расеяй склала 1,6 млрд. даляраў, тады як станоўчае сальда ў паслугах ледзь перавысіла 0,1 млрд. даляраў. Разам - замежнагандлёвае сальда ў мінусе на $1,5 млрд. Годам раней было крыху менш, 1,35 млрд даляраў.

За першы квартал бягучага года тавараў у Расею было экспартавана на 16,3 адсотка больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, але і імпарт тавараў вырас на 16,4 адсотка. У выніку адмоўнае сальда ў таварах за студзень-сакавік 2022 года склалася ў 1,6 млрд даляраў супраць 1,4 годам раней. Гандаль паслугамі з Расеяй склаўся на карысць Беларусі. Тут станоўчае сальда за той жа перыяд вырасла з 44 млн даляраў да 119, г.зн. у 2,7 разы. Але на агульную сітуацыю з замежнагандлёвым сальда гэта не паўплывала - адмоўны вынік узрос з мінус 1,35 да мінус 1,5 млрд даляраў.

Больш «гаваркімі» будуць паказчыкі другога і наступнага кварталаў, піша тэлеграм-канал "Нашы грошы".

Калі станоўчага для Беларусі гандлю з Расеяй не склалася ў мірны час, то ва ўмовах шалёнай нявызначанасці дабіцца эфектыўнасці будзе яшчэ больш складана.

Апошнія навіны