BE RU EN

Фігурант «справы Аўтуховіча» Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары

  • 1.07.2022, 12:13

Жонка палітвязня распавяла аб ягоным стане.

Фігурант «справы Аўтуховіча» Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары. Яго судзілі ў адных майтках, прыкутым да клеткі.

«Валодзя трымае сухую галадоўку. Я напісала яму ліст, дзе прасіла гэтага не рабіць, але ён перадаў усім падзяку за падтрымку, папрасіў прабачэння і пацвердзіў, што будзе галадаць», - паведаміла BPN яго жонка Алена Гундар.

З ейных слоў, на момант сустрэчы з адвакатам муж адчуваў сябе нядрэнна, аднак сухая галадоўка вельмі небяспечная для яго: праз гіпертанію трэба рэгулярна прымаць лекі, што немагчыма без вады.

Гундар адзначыла, што ў карцар мужа накіравалі, паводле адных звестак, на 10 дзён, з іншых — да 11 ліпеня.

Уладзімір Гундар абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць адсутнасці з боку суда рэакцыі на яго патрабаванні і прымусовае раздзяванне перад працэсам.

Апошнія навіны