BE RU EN

Акупанты ў Ровеньках запанікавалі праз удары амерыканскіх HIMARS

  • 1.07.2022, 11:13

У горадзе адбыўся выбух на нафтабазе.

У часова акупаваным горадзе Ровенькі ў Луганскай вобласці адбыліся выбухі на нафтабазе. У сеціве з'явіліся звесткі, што ўдар быў нанесены з ракетных сістэм залпавага агню HIMARS, паведамляе obozrevatel.com.

Фота здарэння апублікавалі ў Telegram-канале "Хуткі фокус". У прапагандысцкіх Telegram-каналах заявілі, што агонь нібыта вёўся з Бахмута, які размешчаны за 115 км ад Ровенек.

У Расеі спалохаліся, што амерыканцы маглі паставіць Украіне разам з HIMARS боепрыпасы сямейства AFOM, якія маюць далёкасць да 300 км. Афіцыйна было абвешчана толькі аб пастаўцы ракет далёкасцю да 80 км.

Апошнія навіны