BE RU EN

Пераможца «Ралан Гарос» выклікала шквал авацый словамі аб Украіне

  • 4.06.2022, 19:17

Відэафакт.

Першая ракетка свету полька Іга Швентэк пасля сваёй перамогі на «Ралан Гарос-2022» нагадала свету пра пакуты людзей ва Украіне, піша «Апостроф».

21-гадовая тэнісістка ў сваёй прамове з нагоды выйгрышу прэстыжнага турніру закранула тэму вайны, што гэтымі днямі адбываецца ў цэнтры Еўропы.

Словы Швентэк стадыён сустрэў неймавернымі авацыямі. Гледачы ўсталі са сваіх месцаў і сваімі гучнымі апладысментамі не давалі Іге завяршыць сваю прамову.

Цікава, што пасля пачатку вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну Швентэк выступае нязменна з сіне-жоўтай стужкай. На «Ралан Гарос»-2022 гэты атрыбут упрыгожваў бейсболку першай ракеткі свету.

Апошнія навіны