BE RU EN

У Гародні скасавалі фестываль «Аўтанашэсце»

  • 30.06.2022, 22:02

Ён мусіў адбыцца 2 ліпеня.

Фестываль "Аўтанашэсце", які планавалася правесці ў Гародні 2 ліпеня, не адбудзецца.

"На жаль, "Аўтанашэсце" не адбудзецца 2 ліпеня. Выбачаемся перад удзельнікам і гледачам мерапрыемства. Мы паведамім асобна аб тым, што будзе з мерапрыемствам", — піша autogrodno.by словы арганізатараў фестывалю.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гарадскія ўлады не ўзгаднілі фестываль, бо ўбачылі парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

У рамках "Аўтанашэсця" на паркоўцы ГЦ "Old City" планавалася выстава аўтаклубаў і рэдкіх аўтамабіляў, а таксама "Мотаджымхана". Пасля меркавалася, што ўдзельнікі фестывалю вялікай калонай адправяцца праз горад да клуба "База". Там мусіў прайсці адбор і выступ самых гучных аўтамабіляў Беларусі.

Апошнія навіны