BE RU EN

Валанцёрцы, якая дапамагала арганізоўваць свята для дзяцей украінскіх уцекачоў у Гомелі, далі 7 дзён арышту

  • 30.06.2022, 21:42

Паводле якога артыкула - не паведамляецца.

Затрыманую гомельскую актывістку Алу Караленку, якая дапамагала зладзіць свята для дзяцей украінскіх уцекачоў, якое разагнала міліцыя, пакаралі 7 днямі арышту, паведамляе «Радыё Свабода».

29 чэрвеня з'явілася інфармацыя аб тым, што Алу Караленку, адну з арганізатарак "несанкцыянаванага" мерапрыемства для маленькіх украінцаў у Гомелі, затрымала міліцыя. Яе адправілі ў Гомельскі ІЧУ. А сёння стала вядома аб тым, што жанчыну арыштавалі на 7 дзён, паводле якога артыкула - не паведамляецца.

Нагадаем, свята для дзяцей украінскіх уцекачоў павінна было адбыцца ў гомельскім парку ў панядзелак, 27 чэрвеня. Афіцыйную заяўку на правядзенне мерапрыемства не падавалі.

Са слоў відавочцы, міліцыя прымусіла ўдзельнікаў разысціся, прыстрашыўшы «наступствамі». Свята ўсё ж удалося правесці, але ў іншым месцы і ў фармаце «прыватнай сустрэчы».

Таксама відавочцы мяркуюць, што пасля мерапрыемства маглі затрымаць яшчэ аднаго чалавека: ён не выходзіць на сувязь, а ягонае месцазнаходжанне невядомае.

Апошнія навіны