BE RU EN

Беларусь працягвае адпраўляць Расеі боепрыпасы

  • 30.06.2022, 19:40

Рэжым двума чыгуначнымі эшалонамі адправіў у РФ чарговую партыю.

Беларусь на мінулым тыдні адправіла Расеі чарговую партыю боепрыпасаў.

Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксей Громаў.

"Беларускія ўлады працягваюць дапамогу Расеі ў вядзенні вайны супраць Украіны. З нашых звестак, на мінулым тыдні супраціўнік двума чыгуначнымі эшалонамі адправіў чарговую партыю боепрыпасаў для патрэб акупацыйных войскаў Расеі. Адпаведна, гэтыя боепрыпасы будуць ужытыя супраць нашых абаронцаў", - заявіў ён.

Апошнія навіны