BE RU EN

Прэзідэнт Інданезіі перадаў Пуціну пасланне Зяленскага

  • 30.06.2022, 18:57

Дэталі паслання не раскрываюцца.

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відада падчас візіту ў Расейскую Федэрацыю перадаў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну пасланне ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта паведамляе "РІА Навіны".

Паведамляецца, што пасля сустрэчы з Пуціным на брыфінгу Відада заявіў, што перадаў яму пасланне Зяленскага. Дэталі паслання не раскрываюцца.

Акрамя таго, Відада падкрэсліў, што гатовы ўдзельнічаць у наладжванні дыялогу паміж лідарамі Расеі і Украіны.

Апошнія навіны