BE RU EN

Кампанія Ozon абвясціла, што падвысіць для беларусаў кошты тавараў

  • 30.06.2022, 16:31

Гэта адбудзецца праз пастанову беларускіх чыноўнікаў аб падатках.

Кампанія Ozon мае намер у ліпені падвысіць для беларусаў кошты тавараў. Аб гэтым сёння заявіла дырэктарка Ozon СНД Мар'я Дэй на онлайн-дыскусіі «Маркетплэйсы ў Беларусі - выратавальнае кола або якар?», паведамляе belretail.by. Гэтая пастанова звязаная з тым, што ў Беларусі з 1 ліпеня ўводзяць ПДК для замежных кампаній і ІП, якія займаюцца электронным продажам тавараў.

З 1 ліпеня замежныя арганізацыі і ІП, якія займаюцца онлайн-продажам тавараў беларусам, павінны выплачваць ПДВ. Стандартная стаўка ПДВ у Беларусі складае 20 адсоткаў.

Кампанія Ozon праз гэтае новаўвядзенне плануе ў ліпені падняць кошты для беларусаў, але не на 20%. Аб гэтым заявіла дырэктарка Ozon СНД Мар'я Дэй. З яе слоў, праблема двайнога падаткаабкладання стаіць вельмі востра, але пытанне пакуль не развязанае.

Раней у Ozon заяўлялі, што дадатковыя выдаткі праз новаўвядзенні для кампаніі непазбежныя. «Развязанне гэтага пытання цяпер знаходзіцца на міжурадавым узроўні паміж Расеяй і Беларуссю. На пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) вядзецца праца для падрыхтоўкі зменаў у Дамову ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) у частцы спагнання ўскосных падаткаў», - удакладнялі ў кампаніі ў канцы траўня.

У кампаніі Ozon адзначалі раней, што «двайное падаткаабкладанне ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза супярэчыць заканадаўству ЕАЭС».

Апошнія навіны