BE RU EN

Air China аднаўляе палёты ў Беларусь

  • 30.06.2022, 15:45

Якія патрабаванні да пасажыраў.

З 1 ліпеня авіякампанія Air China аднаўляе палёты ў Беларусь, паведамляе 30 чэрвеня Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Рэйсы з Менска ў Кітай будуць выконвацца па пятніцах на самалёце Airbus A330, піша Ol.

Прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» запланаванае а 17.25, зваротны рэйс вылятае а 19.35. Да паўзы апошні рэйс у беларускую сталіцу быў выкананы 25 сакавіка 2022 года.

Для палёту ў Кітай беларусам неабходна за 48 гадзін да пасадкі на рэйс здаць два ПЛР-тэсты ў розных зацверджаных кітайскім пасольствам медыцынскіх установах (гэта Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на вул. Казінца, 50) і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на вуліцы Філімонава, 23). Другі ПЛР-тэст трэба здаць за 12 гадзін да палёту.

З іншымі патрабаваннямі да пасажыраў, якія прыбываюць у Кітай з Беларусі самалётам, можна азнаёміцца на сайце пасольства.

Апошнія навіны