BE RU EN

У цэнтры Бабруйска дрэва ўпала на аўтамабіль, у якім была жанчына-кіроўца

  • 30.06.2022, 15:30

Жанчына расказала, што чакала з аўташколы дачку.

У цэнтры Бабруйска дрэва ўпала на аўтамабіль Hyundai Santa Fe, у якім была жанчына-кіроўца. Як піша komkur.info, здарэнне адбылося ўвечары ў сераду. Дрэва ўпала на аўтастаянку, калі не было ні ветру, ні навальніцы.

Жанчына кажа, што чакала з аўташколы дачку. «Гэта шчасце, што маё дзіця не паспела выйсці», — гаворыць яна. Бачных траўм жанчына не атрымала, але яе забірала для агляду «хуткая».

Апошнія навіны