BE RU EN

65-гадовую актывістку Алену Гнаўк пасадзілі ў карцэр

  • 30.06.2022, 14:58

Там яна будзе знаходзіцца да 1 ліпеня.

65-гадовую актывістку Алену Гнаўк, якая знаходзіцца ў баранавіцкім СІЗА-6, змясцілі ў карцэр, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Там яна будзе знаходзіцца да 1 ліпеня.

Алена Гнаўк - пенсіянерка з Берасця, асуджаная раней на тры гады абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ сумарна паводле «карагоднай» справы ў Берасці і за абразу Лукашэнкі. Ужо на «хатняй хіміі» яе зноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА. 17 чэрвеня яе асудзілі на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму і штрафу 3200 рублёў за допісы ў сетцы аб курдскіх сем'ях і становішчы мігрантаў у Беларусі.

Апошнія навіны