«Як селядцы ў бочцы»: бацька ліквідаванага акупанта паскардзіўся на «нявартае» пахаванне сына
- 30.06.2022, 12:52
Як у Расеі «шануюць» сваіх салдат.
У Растове акупантаў, якія знайшлі сваю смерць ва Украіне, пахавалі з парушэннем нормаў: замест трох магіл на плошчу пяць квадратных метраў запіхалі па шэсць пахаванняў.
Аб гэтым піша выданне «Растоў-газета», паведамляе Цензор.НЕТ.
У рэдакцыю звярнуўся бацька аднаго з ліквідаваных ва Украіне салдат. Мужчына баіцца называць сваё імя - у матэрыяле яго называюць Уладзімірам Мікалаевым. Ён расказаў, што ягоны сын быў пахаваны ў сектары Мужнасці на Алеі Герояў Паўночных могілак. «Дамовіцца аб гэтым было вельмі складана», - кажа мужчына.
Але ўсе магілы былі вельмі шчыльна адна да адной. «Нашых дзяцей пахавалі як селядзец у бочцы», - кажа растаўчук.
«Уяўляеце, калі на 1,1 метр ставяць помнік, разлічаны на стандартныя паўтара метра? Ён жа зойме ляжалыя побач магілы», – дадае ён.
Пры гэтым перапахаваць сваіх сыноў бацькам не даюць магчымасці.
У адміністрацыі могілак мужчыну патлумачылі, што «так атрымалася», і параілі звяртацца ў суд.
Журналістам прычыну здарэння на могілках патлумачылі словам«вэрхал». «Паводле закону памеры магілы - 1,5 метра на 2,3. Але чаму выйшла інакш, я б сказаў пры асабістай сустрэчы. Тэлефонам баюся казаць», - сказаў супрацоўнік управы могілак.