BE RU EN

Эстонскі экспэрт пра Лукашэнку: Вось будзе гэты вар'ят з ядзернай зброяй

  • 30.06.2022, 12:49

Што стаіць за размовамі Крамля і беларускага дыктатара аб перадачы ядзернага ўзбраення.

Навуковы супрацоўнік Міжнароднага цэнтра абароны і бяспекі ў Таліне Калеў Стайчэску ў інтэрв'ю Радыё НВ пракаментаваў магчымасць таго, што Расея дасць ядзерную зброю Беларусі.

«Я прачытаў нават у нейкіх артыкулах, што Пуцін дае Лукашэнку ядзерную зброю, вось будзе гэты вар'ят з ядзернай зброяй. Але гэта найперш Расея не збіраецца ніколі даваць камусьці ядзерную зброю, калі яна будзе на тэрыторыі Беларусі, то будзе пад кантролем Расеі», - запэўніў экспэрт.

Ён параўнаў гэта з «мадэллю NATO» - «як размешчаная тактычныя ядзерныя боегалоўкі ЗША ў Турцыі, Нямеччыне, краінах Бенілюкса або Вялікабрытаніі».

«Яны спрабуюць нам даваць такія сігналы, што гэта будзе Беларусь партнёрам Расеі ў ядзерных пытаннях. Так што гэтая ядзерная зброя будзе акурат пастаўленая за мяжой NATO, за мяжой Польшчы і Літвы, а таксама да паўночных межаў Украіны», — рэзюмаваў Стайчэску.

Апошнія навіны