BE RU EN

Украінскія партызаны адправілі на шпітальны ложак нардэпа-здрадніка з Херсоншчыны

  • 30.06.2022, 12:25

Аўто калабаранта ўзарвалі.

Экс-нардэп Аляксей Кавалёў, які перайшоў на бок Расеі, расказаў, што працягне выконваць свае «функцыянальныя абавязкі».

Відэа з лякарні апублікавалі прапагандысты з РІА Навіны, паведамляе Цензор.НЕТ.

Былы парламентарый мяркуе, што супраць яго была ўчыненая дыверсія спецслужбамі Украіны.

Раней паведамлялася, што экс-нардэп ад «Слугі народа» Аляксей Кавалёў стаў здраднікам і правёў сустрэчу з прадстаўніком Крамля ў Херсонскай вобласці.

Пазней стала вядома, што аўтамабіль здрадніка-нардэпа ўзарвалі.

Апошнія навіны