BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы назваў Беларусь «расейскай вайсковай акругай»

  • 30.06.2022, 11:41

Небяспека для Еўропы ад Лукашэнкі і Расеі рэальная.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў Беларусь «расейскай вайсковай акругай». Аб гэтым ён заявіў сёння раніцай перад пачаткам другога дня саміту NATO ў Мадрыдзе, адказваючы на пытанне, ці адчуваюць Польшча і дзяржавы Балтыі пагрозу з боку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Rzeczpospolita.

Анджэй Дуда адзначыў пастаянную прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі. На яго думку, Беларусь у вайсковым дачыненнях нельга разглядаць асобна ад Расеі, і менавіта ад яе зыходзіць пагроза.

«На жаль, Беларусь стала як бы яшчэ адной вайсковай акругай Расеі, ці часткай Заходняй вайсковай акругі Расеі. Я б не сказаў, што я адчуваю нейкую небяспеку, думаю, што і балтыйскія дзяржавы таксама адчуваюць небяспеку з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Небяспека рэальная, і гэта пагроза з боку Расеі», - сказаў ён.

Апошнія навіны