BE RU EN

Эксперт: Лукашэнка будзе выкарыстоўваць беларускіх вайскоўцаў, як данбаскіх «мобікаў»

  • 30.06.2022, 9:51

Рэжыму не выстачыць сілаў для паўнавартаснай вайны супраць Украіны.

Калі Беларусь наважыцца на ваеннае ўварванне на тэрыторыю Украіны, пад пагрозай апынуцца прымежныя рэгіёны – Кіеўская, Жытомірская, Валынская і Чарнігаўская вобласці. Аднак, нават беручы да ўвагі магчымасць мабілізацыі 30 тысячаў чалавек, беларускаму войску ўсё адно можа не выстачыць сілаў. Дыктатар Аляксандр Лукашэнка сутыкнецца з сур'ёзным ударам па сваёй уладзе ў выпадку гібелі беларусаў на вайне супраць украінскай дзяржавы, ідэя вайны з якой не падтрымліваецца ў беларускім грамадстве. Пра гэта заявіў палітолаг, кіраўнік аналітычнага цэнтра Трэці сектар Андрэй Залатароў.

У інтэрв'ю "Главреду" ён расказаў, што ў выпадку нападу Беларусі на Украіну пад пагрозай апынуцца чатыры рэгіёны, якія мяжуюць з Беларуссю. Украінская армія вымушаная будзе перакінуць частку сілаў, каб прыкрыць кардон.

"Кіеўская, Жытомірская, Валынская, Чарнігаўская вобласці. Гэта значыць, тыя вобласці Украіны, якія з'яўляюцца сумежнымі з Беларуссю. Менавіта ім пагражаюць баявыя дзеянні з удзелам беларускіх войскаў, што аўтаматычна адарве частку УСУ для прыкрыцця мяжы", – мяркуе эксперт.

Аднак, паводле ягоных словаў, нават калі Лукашэнка здолее мабілізаваць 30 тысячаў чалавек, магчымасцяў для вайны супраць Украіны недастаткова. Патрэбны час на іх падрыхтоўку. У выпадку гібелі беларускіх вайскоўцаў на вайне з УСУ кіраўнік Беларусі сутыкнецца з сур'ёзным ударам па сваім кіроўным рэжыме.

"Але зноў жа 30 тысячаў чалавек, нават калі Лукашэнка мабілізуе частку людзей, мала. Да таго ж мабілізаваных трэба месяц-два рыхтаваць. Не думаю, што Лукашэнка будзе выкарыстоўваць іх як данбаскіх мобікаў, якіх бралі з філармоніі і кідалі ў якасці гарматнага мяса ў Марыюпаль, дзе іх выкошвалі сотнямі. Калі з Украіны пойдзе маса трунаў у беларускія гарады і вёскі, наступствы для Лукашэнкі будуць жаласным", – сказаў Залатароў.

Таксама палітолаг дадаў, што нягледзячы на кантроль беларускага грамадства з боку дзяржавы, усяму ёсць мяжа. Ідэя ўварвання ва Украіну ў Беларусі не мае падтрымкі. Лукашэнка разумее сітуацыю і будзе спрабаваць унікнуць поўнафарматнага ўступлення Менска ў вайну.

"Хоць беларусы дысцыплінаваныя і паслухмяныя, але ўсяму ёсць мяжа. Ідэя вайны ў беларусаў папулярнасцю не карыстаецца. Лукашэнка гэта цудоўна разумее, таму будзе лавіраваць і пятляць", – падкрэсліў Андрэй Залатароў.

Апошнія навіны