BE RU EN

«На твары міністра абароны Беларусі Хрэніна чытаецца застылая маска жаху»

  • 30.06.2022, 8:44

У якім стане знаходзіцца паркетнае войска?

Аналітык Сяргей Чалы выказаўся пра магчымы ўдзел беларускай арміі ў вайне ва Украіне:

– Зразумела, што Лукашэнка ваяваць ніякім чынам не хоча, яшчэ менш гэтага хоча беларускае войска. І пытанне нават не ў тым, хоча яно ці не хоча, а ў тым, што яно смяротна баіцца, – адзначыў Сяргей Чалы ў эфіры на сваім канале. – Калі ўжо ў Расеі, якая рыхтавалася шмат гадоў да гэтай вайны, церпіць паразы жудасныя абсалютна ва ўсім – і ў лагістыцы, і ў каардынацыі сілаў, і ў экіпіроўцы войскаў. Можна сабе ўявіць, у якім стане знаходзіцца паркетнае войска Беларусі.

На твары міністра абароны РБ Хрэніна проста чытаецца застылая маска жаху: крый Божа давядзецца рабіць тое, дзеля чаго, уласна, гэтае міністэрства стваралася. Як у тым анекдоце пра пажарнікаў: калектыў добры, грашовае забеспячэнне нядрэннае, але як пажар, дык хоць звальняйся. Так і тут – усё выдатна, абы не ваяваць…

Ад таго, што Лукашэнка дадасць у вайну ўсё, што можа дазволіць (а трэба будзе яшчэ і самому не застацца ні з чым), нічога істотна не зменіцца.

А выбар у яго не вялікі: адзіныя баяздольныя сілы – сілы спецыяльных аперацый. Далей – або паляўнічыя-рыбаловы, або МНСнікі з табельнай зброяй, або губазікі, якія ваююць з падлеткамі ля свайго пад'езда.

Ну, яшчэ ў топку будзе кінутая нейкая колькасць людзей, бессэнсоўна загінулых, і змарнаваная нейкая колькасць тэхнікі і г.д. Як той казаў, вы як дзяўчатак паводле фэн-шую не расстаўляйце, вынік будзе тым самым.

Новае слова з серыі "Лукашэнку не спыталіся" – гэта ракетныя ўдары з самалётаў, нанесеныя з тэрыторыі Беларусі. Такое адбылося ўпершыню за ўсю гэтую вайну. Такім чынам Пуцін паказвае, што можа рабіць тут усё, што хоча з нашай тэрыторыяй, што б там ні гаварыў Лукашэнка.

Аналітык упэўнены ў прадказальнасці канчатковага выніку ўсёй вайны. У той самы час Чалы згодны з тымі, хто мяркуе, што яна будзе зацяжной.

– Прыходзіць усведамленне таго, што вайна будзе доўгай, але даволі дакладна і зразумела, з якім вынікам яна скончыцца. Павінна адбыцца перамога Украіны. А Расея павінна пацярпець такую паразу, каб больш такога кшталту пагрозы бяспецы ў цэнтры Еўропы яна не мела.

Апошнія навіны