BE RU EN

Жыхарка Гомеля мае намер выйсці на пікет супраць вайны ва Украіне

  • 29.06.2022, 21:08

Кандыдатка юрыдычных навук падала заяўку ў гомельскі гарвыканкам.

Кандыдатка юрыдычных навук Ірына Кучвальская падала ў гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне адзіночнага пікету, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я супраць гібелі ва Украіне ні ў чым невінаватых людзей, разбурэння іх гарадоў. Я супраць вядзення агрэсіўнай вайны з украінцамі з тэрыторыі Беларусі», - патлумачыла яна мэта пікету.

Час і месца правядзення пікету Кучвальская збіраецца ўзгадніць з мясцовымі ўладамі.

Апошнія навіны