BE RU EN

Беларусь правярае магчымасці мабілізацыі ў асобных рэгіёнах

  • 29.06.2022, 19:11

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Вайсковае камандаванне Беларусі правярае магчымасці пачатку мабілізацыі ў некалькіх рэгіёнах.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

"У рамках вучэнняў вайсковымі камісарыятамі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка складу і магчымасці правядзення мабілізацыі на тэрыторыі асобных рэгіёнаў", - сказана ў паведамленні.

Адзначым, апошнім часам з'яўляецца ўсё больш інфармацыі аб пагрозе ўварвання Беларусі ва Украіну.

Нагадаем, раней спікер Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік заяўляў, што Беларусь засяродзіла паблізу Украіны блізу шасці батальёнаў свайго войска і ўзмацняе памежны адцінак.

Таксама мы пісалі, што, са слоў мэра Жытоміра Сяргея Сухамліна, зараз падвышаецца імавернасць нападу Беларусі ва Украіну.

Апошнія навіны