BE RU EN

На Камароўцы пачаўся сезон чарніц

  • 29.06.2022, 18:58

За колькі прадаюць першыя ягады?

Нарэшце! Калі вы ненавідзіце збіраць чарніцы, сёй-той ужо зрабіў гэта за вас. У апошнія дні на прылаўках Камароўкі пачалі з'яўляцца чарніцы з Берасцейскай вобласці, піша «Онлайнер».

За маленькую шкляначку ягад просяць 5 рублёў. Калі вы звыклі браць кілаграмамі, а не шкляначкамі, падрыхтуйце ад 10 да 12 рублёў за кіло.

Год таму за першыя беларускія чарніцы на галоўным мінскім прадуктовым рынку прасілі 8 рублёў за 1 кілаграм.

Апошнія навіны