BE RU EN

У Сумскай вобласці ўкраінскія памежнікі збілі ўдарны робат з выбухоўкай

  • 29.06.2022, 18:19

Відэафакт.

У Сумскай вобласці памежнікі са стралковай зброі абясшкодзілі БПЛА. Дрон быў з выбухоўкай, таму пры прызямленні ўзарваўся.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

У ведамстве расказалі, што памежны патруль заўважыў набліжэнне варожага дрона на адным з кірункаў дзяржаўнай мяжы. Па паветранай цэлі быў адкрыты прыцэльны агонь са стралковай зброі.

На месцы падзення засталася немалая варонка. Ад самога ж беспілотніка амаль нічога не засталося.

Апошнія навіны