BE RU EN

У Мінску мужчына напаў на школьніцу і ўдарыў у шыю шарыкавай асадкай

  • 29.06.2022, 18:06

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Чыжоўцы.

У менскай Чыжоўцы 29 чэрвеня мужчына напаў на школьніцу - паваліў на зямлю і ўдарыў у шыю шарыкавай асадкай. Дзякуючы сведкам яго затрымалі па гарачых слядах, расказалі ў прэс-службе МУС Менска.

Відавочцы 29 чэрвеня паведамілі ў міліцыю, што каля прыпынку грамадскага транспарту па вул. Убарэвіча невядомы мужчына напаў на дзяўчынку. Ён паваліў яе на зямлю, нанёс некалькі ўдараў у шыю шарыкавай асадкай, а потым схаваўся.

На месца здарэння выехалі міліцыя і медыкі. Пацярпелую, 11-гадовую школьніцу, даставілі ў лякарню і пасля надання меддапамогі адпусцілі.

Аператыўнікі неўзабаве затрымалі падазраванага - гэта быў 35-гадовы беспрацоўны, раней судзімы за пагрозу забойствам і прысваенне маёмасці. Ён расказаў, што да гэтага некалькі дзён запар піў спіртное, але растлумачыць прычыну агрэсіі не змог.

Супраць яго распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.

Апошнія навіны