BE RU EN

NATO жорстка звярнулася да рэжыму Лукашэнкі

  • 29.06.2022, 23:01

Альянс заявіў аб поўнай падтрымцы ўкраінскага народа.

Расея павінна неадкладна спыніць вайну ва Украіне і пакінуць яе тэрыторыі, а Беларусь - суўдзел у гэтай вайне.

Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі NATO пасля двухдзённага саміту ў Мадрыдзе.

«Мы будзем прадаўжаць супрацьстаяць хлусні Расеі і зняпрашджваць яе безадказную рыторыку. Расея павінна неадкладна спыніць вайну і сысці з Украіны. Беларусь павінна спыніць свой суўдзел у гэтай вайне», - гаворыцца ў дакуменце.

Краіны NATO рашуча асудзілі агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, заявіўшы, што яна сур'ёзна падрывае міжнародную бяспеку і стабільнасць.

«Жахлівая жорсткасць Расеі прывяла да велізарных чалавечых пакут і масавых перамяшчэнняў, якія непрапарцыйна моцна закранулі жанчын і дзяцей. Расея нясе поўную адказнасць за гэтую гуманітарную катастрофу. Расея павінна гарантаваць бяспечны, бесперашкодны і ўстойлівы гуманітарны доступ. Хаўруснікі працуюць з адпаведнымі зацікаўленымі бакамі ў міжнароднай супольнасці, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у ваенных злачынствах, уключаючы сэксуальны гвалт, звязаны з канфліктам», - гаворыцца ў заяве.

У NATO таксама адзначылі, што Расея наўмысна пагаршае харчовы і энэргетычны крызіс, ад якога пакутуюць мільярды людзей ва ўсім свеце, у тым ліку сваімі ваеннымі дзеяннямі.

У Альянсе заявілі, што цалкам салідарныя з урадам і народам Украіны ў гераічнай абароне сваёй краіны і з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Апошнія навіны