BE RU EN

У Беларусі падае выпуск апрацоўчай прамысловасці

  • 29.06.2022, 16:02

У траўні вытворчасць абрынулася на 11,8 адсотка.

Выпуск беларускай апрацоўчай прамысловасці паступова зніжаецца цягам усяго 2022 года. У траўні вытворчасць абрынулася на 11,8%, піша сайт belmarket.by.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за перыяд са студзеня да траўня аб'ёмы апрацоўчай прамысловасці скараціліся на 5%. Калі браць асобна травень і параўнаць яго з траўнем мінулага года, то падзенне складзе 11,8%.

Усе тыпы прамысловасці за 5 месяцаў года аселі на 4,2 адсотка - дынаміку крыху палепшыла горназдабыўная галіна.

Падзенне аб'ёмаў вытворчасці прамысловасці моцна паўплывала на ВУП, які ў траўні скараціўся прыкладна на 8,8%, паводле звестак ЕАБР.

Апошнія навіны