BE RU EN

У Пуціна - сіндром «маленькага мужчыны»

  • 29.06.2022, 13:46

Міністр абароны Брытаніі даў забойчую характарыстыку кіраўніку РФ.

У прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які развязаў жорсткую вайну ва Украіне, «сіндром маленькага мужчыны». Так мяркуе міністр абароны Брытаніі Бэн Уолес, паведамляе The Guardian.

Уолес мяркуе, што гэты «сіндром» у Пуціна ў лішку.

«Я безумоўна думаю, што погляд Пуціна на сябе і свет — гэта сіндром маленькага мужчыны, погляд мачо. Вы рэдка чуеце словазлучэнне «сіндром маленькай жанчыны». Вы заўсёды чуеце «сіндром маленькага мужчыны», і ў яго гэта ў лішку», — сказаў Уолес.

Нагадаем, Уладзімір Зяленскі заявіў, што Пуцін сапраўды хворы на хваробу, якая яшчэ страшнейшая, чым рак - «хворы» на непавагу да ўкраінскага народа і катаванні ўкраінцаў. Гэтым «заражаныя» яшчэ і многія людзі з яго атачэння.

Раней прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб быў жанчынай. Ён ўважае Пуціна за прыклад «таксічнай маскуліннасці», а «спецаперацыю» Пуціна - «вар'яцкай мачо-вайной». Джонсан дадаў, што ў свеце на кіроўных пасадах павінна быць больш жанчын.

Апошнія навіны