BE RU EN

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў апошні дзень чэрвеня

  • 29.06.2022, 20:51

У Беларусі будзе горача.

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі на 30 чэрвеня. Тэмпература паветра перавысіць 30 градусаў цяпла.

«Удзень 30 чэрвеня (чацвер) на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+34°С. У Менску ўдзень 30 чэрвеня (чацвер) максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С», - гаворыцца ў папярэджанні.

Сёння ў краіне таксама будзе больш за 30 цяпла, але таксама магчымы навальніцы, град, ліўні і шквалісты вецер.

Апошнія навіны