BE RU EN

У польскім Тэрэспалі беларусаў затрымалі з гатоўкай на $70 тысяч

  • 29.06.2022, 12:16

Што зараз будзе з грашыма?

У памежным пункце «Тэрэспаль» затрымалі грамадзянаў Беларусі з буйной сумай гатоўкі ў валюце, піша pogranec.by.

Валюту польскія мытнікі знайшлі падчас праверкі багажу. Высветлілася, што грошы беларускія грамадзяне не задэкларавалі. Усяго ў беларусаў знайшлі сярод багажу 52,5 тысячы еўраў і 23,3 тысячы далараў.

- Беларускія турысты заявілі, што не ведалі аб тым, што абавязковай дэкларацыі падлягаюць сумы звыш 10 тысяч еўраў, - удакладнілі ў прэс-службе.

За спробу правозу незадэклараванай валюты беларусам пагражае штраф.

Апошнія навіны