BE RU EN

Ва Украіну цягніком з польскага Пярэмышля едзе прэзідэнт Інданэзіі

  • 29.06.2022, 9:47

Якая мэта візіту?

Прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода сёння наведае Украіну. Ён разам са сваёй камандай едзе ў Кіеў з Польшчы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter прэзідэнта Відода.

"Перамышль, Польшча, а дзявятай гадзіне вечару я і маленькая група людзей едзем у Кіеў, Украіна. Мы пачалі гэтую міратворчую місію з добрых намераў. Спадзяюся, стане лягчэй", – напісаў ён.

Нагадаем, раней стала вядома, што прэзідэнт Інданезіі Джока Відода наведае Кіеў і Маскву. Ён мае намер папрасіць Пуціна аддаць загад пра неадкладнае спыненне агню ва Украіне.

Таксама інданезійскі лідар хоча заклікаць краіны знайсці неадкладнае выйсце з глабальнага харчовага і энэргетычнага крызісаў.

Адзначым, што Інданэзія асудзіла ўварванне РФ ва Украіну, аднак у красавіку прэзідэнт адхіліў запыт на пастаўку зброі ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Апошнія навіны