BE RU EN

ГЦ у Краменчугу разбураны цалкам

  • 27.06.2022, 21:28

Колькасць загінулых ад удару ўзрасла.

Колькасць загінулых у выніку ракетнага ўдару па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу дасягнула 11.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram начальніка Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрыя Луніна.

Паводле ягоных слоў, ГЦ "Амстор" поўнасцю разбураны пасля ракетнага нападу.

"Ужо 11 загінулых у выніку ракетнага ўдару па Краменчугу. Ратавальнікі прадаўжаюць разбіраць завалы ТЦ", - дадаў ён.

Апошнія навіны