BE RU EN

Джонсан аб ракетным удары па Крэменчугу: Дэманстрацыя глыбіні барбарства Пуціна

  • 27.06.2022, 21:07

Такія дзеянні з боку РФ умацуюць цвёрдасць Брытаніі ды астатніх краін G7 дапамагаць Украіне.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан адрэагаваў на ракетны ўдар па ГЦ у Крэменчугу Палтаўскай вобласці. Ён назваў такую атаку барбарствам з боку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

"Гэты жахлівы напад яшчэ раз паказаў глыбіню жорсткасці і барбарства, на якую апусціўся расейскі лідэр. Нашы думкі зноў звернутыя да сем'яў нявінных ахвяр ва Украіне", - заявіў Джонсан.

Паводле ягоных слоў, такія дзеянні з боку РФ умацуюць цвёрдасць Брытаніі ды астатніх краін G7 "дапамагаць Украіне столькі, колькі спатрэбіцца".

Апошнія навіны