BE RU EN

Канада ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 27.06.2022, 20:47

Санкцыі ўводзяцца супраць 13 беларускіх чыноўнікаў і двух прадпрыемстваў.

Канада ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з абаронным сэктарам Расеі ды Беларусі. Пра гэта паведамілі ў сядзібе прэм'ер-міністра краіны Джасціна Трудо.

Канада ўводзіць санкцыі ў дачыненні да 13 беларускіх чыноўнікаў і карнікаў, а таксама двух беларускіх прадпрыемстваў.

Таксама ўводзіцца забарона на экспарт у Беларусь перадавых тэхналогій і тавараў, якія могуць быць скарыстаныя для вырабу зброі, а таксама імпарт і экспарт шырокага спектра прадметаў раскошы паміж Канадай і Беларуссю.

У паведамленні таксама гаворыцца, што пад абмежаванні патрапілі шэсць фізічных і 46 юрыдычных асоб, звязаных з расейскім абаронным сэктарам і 15 грамадзян Украіны, якія падтрымліваюць расейскую ваенную агрэсію.

Новыя абмежаванні, якія ідуць у дадатак да ўжо дзейных санкцый, уводзяцца, каб падтрымаць урад і народ Украіны ў іх барацьбе супраць расейскай агрэсіі, паведамілі ў сядзібе Трудо.

Апошнія навіны