BE RU EN

Данілаў расказаў новыя падрабязнасці ўдару па Крэменчугу

  • 27.06.2022, 20:05

Было дзве ракеты.

Расейцы выпусцілі дзве ракеты па Крэменчугу. Блізу 40 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Пра гэта паведамляе сакратар РНБА Аляксея Данілава ў Twitter.

"Выпушчаны дзве ракеты, адная з якіх трапіла ў гандлёвы цэнтр, другая - у гарадскі стадыён", - расказаў Данілаў.

Паводле ягонай інфармацыі, Расея нанесла ўдар крылатымі ракетамі паветранага базавання Х-22 з самалётаў.

Ён дадаў, што ратавальнікі працягваюць тушыць пажар. Да работ прыцягнуты 130 чалавек, 23 адзінкі тэхнікі ДСНС і пажарны цягнік "Укрзалізніцы".

Апошнія навіны