BE RU EN

Польшча: Расею маюць абвясціць ворагам NATO афіцыйна

  • 27.06.2022, 19:28

Варшава выступіла з важнай ініцыятывай.

Польшча чакае, што Мадрыдскі саміт NATO афіцыйна прызнае Расею як ворага NATO.

Пра гэта заявіў кіраўнік бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах у эфіры тэлеканала Polsat.

"Сам саміт NATO - гэта элемент працэсу, але ён МАЕ даць адказы на фундаментальныя пытанні. Перш за ўсё, і мы гэтага адназначна чакаем, вызначыць Расею як ворага", - сказаў Солах.

Солах мяркуе, што ў закрытай частцы стратэгіі NATO "будзе пасланы сігнал у дачыненні да Расеі".

"Мы ў кожным выпадку чакаем, што NATO неадкладна адрэагуе на ўсякае парушэнне тэрыторыі краін NATO", - растлумачыў кіраўнік бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.

Пры гэтым Польшча чакае прыняцця пастаноў, якія прывядуць "да павелічэння вайсковай прысутнасці NATO".

Апошнія навіны