BE RU EN

Міліцыя ў Гомелі разагнала ў парку дабрачынную акцыю для дзяцей уцекачоў з Украіны

  • 27.06.2022, 19:10

Маразму лукашыстаў няма граніцы.

Увечары ў панядзелак у Гомельскім парку восем міліцыянтаў разагналі сход грамадзян, паведаміла выданне «Флагшток» на падставе сведчання відавочцы. У гэты час там мела праходзіць свята для дзяцей уцекачоў з Украіны, якое хацелі зладзіць валанцёры.

Паводле папярэдніх анонсаў 27 чэрвеня а 17.00 у парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля валанцёры запрашалі дзяцей і падлеткаў ад 2 да 18 гадоў. У праграме акцыі былі гульні ды конкурсы на ўсе векавыя групы, гістарычная віктарына, сувеніры і падарункі.

Акцыя "Дзень дзён нараджэння" прыдумала 10-гадовая Аліса з паселішча Нью-Ёрка ў Данецкай вобласці. Абавязковай умовай для ўдзелу было прынесці з сабой самаробнага «голуба спакою» або зрабіць яго ў парку ўсім разам, гаварылася ў аб'явах, размешчаных у гомельскіх суполках.

Сустрэча была прызначаная за Петрапаўлаўскай царквой ля філіі Веткаўскага музея.

Апошнія навіны