BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе паліва

  • 27.06.2022, 19:01

Гэта 18-е падаражэнне сёлета.

Максімальная раздробная цана продажу дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічваецца з 28 чэрвеня на 2 капейкі. Пра гэта паведамляе канцэрн "Белнафтахім".

Цана аўтамабільнага бензіну складзе АІ-92-К5-Еўра - 2,36 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 2,46 рубля, АІ-98-К5-Еўра - 2,68 рубля, дызельнага паліва - 2 ,46 рубля.

Гэта 18-я сёлета змена цаны аўтамабільнага паліва. Апошні раз цана паліва змянялася тыдзень таму: дызель і бензін таксама падаражэлі на 2 капейкі.

Нагадаем, у 2021 годзе цана паліва мяняліся 30 разоў, у 2020-м - 16, у 2019-м - 28, 2018 - 27.

Апошнія навіны