BE RU EN

У расейскіх крамах з'явіліся «імпартазамешчаныя» чыпсы Layc

  • 27.06.2022, 18:16

Вытворца чыпсаў Lay's прыпыніў продаж некаторых сваіх тавараў.

Пасля таго як вытворца арыгінальных чыпсаў Lay's - кампанія PepsiCo абвясціла аб прыпыненні продажу сваёй прадукцыі ў Расеі, на паліцах расейскіх крам стаў з'яўляцца аналаг - чыпсы Lаyс (паводле ідэі, гэтае слова чытаецца як "Лаыц"). Фатаграфію знаходкі апублікавалі ў тэлеграм-канале «Наличный».

На пачатку вясны вытворца чыпсаў Lay's – кампанія PepsiCo паведаміла, што прыпыніць продаж некаторых сваіх тавараў (у тым ліку напояў) і спыніць інвестыцыі ў Расеі.

Хто менавіта вырабляе новыя чыпсы Lаyс, не паведамляецца.

Нагадаем, надоечы ў Расеі прыдумалі замену Coca-Cola і Fanta - вырабілі напой Funky Monkey cola і Funky Monkey orange.

Апошнія навіны