BE RU EN

У РФ заканчваюцца дэталі для баявых самалётаў

  • 27.06.2022, 18:04

Прадпрыемствы АПК шукаюць аналагі.

Абаронныя комплексы спрабуюць знайсці аналагі соцень найменняў дэталяў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Галоўную ўправу выведкі Мінабароны Украіны.

Выведка атрымала матэрыялы службовай перапіскі паміж камандаваннем 8 авіяцыйнай дывізіі асаблівага прызначэння і кіраўніцтвам заводаў абаронна-прамысловага комплексу.

Адзначаецца, што для рамонту і абслугоўвання самалётаў серыі "Ан", "Іл", "Ту" не стае імпартных запчастак. Кіраўніцтва прапануе адпрацаваць магчымасць імпартазамяшчэння, аднак спіс патрэбных дэталяў складаецца з соцень пазіцый.

Сярод дэталяў, якія цяпер перасталі пастаўляцца ў Расею, сістэмы пасадкі па маяках, дэтэктары дыму, метэалакатары, радыёлакацыйныя і навігацыйныя сістэмы.

Апошнія навіны