BE RU EN

Расейская ракета ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу

  • 27.06.2022, 17:47

У цэнтры было больш за тысячу чалавек.

27 чэрвеня расейскія войскі нанеслі ўдар па цывільным аб'екце ў Крамянчугу. Мэр горада Віталь Малецкі паведаміў, што ракетны ўдар патрапіў у «вельмі люднае месца», ёсць загінулыя і пацярпелыя. Колькасць пацярпелых пакуль не вядомая, на месцы працуюць медыкі, ратавальнікі і праваахоўнікі. Размова ішла аб гандлёвым цэнтры.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на расейскі ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу Палтаўскай вобласці, піша nv.ua

У Telegram-канале кіраўнік дзяржавы напісаў, што ў ТРЦ у панядзелак, 27 чэрвеня, знаходзіліся больш за тысячу чалавек. Там пачаўся пажар, цяпер ратавальнікі яго тушаць.

«…Колькасць ахвяр немагчыма нават уявіць. Ніякай небяспекі для расейскага войска. Ніякай стратэгічнай каштоўнасці. Толькі спроба людзей жыць нармальным жыццём, якое так злуе акупантаў. Расея прадаўжае спаганяць сваё бяссілле на звычайных грамадзянах. Спадзявацца на адэкватнасць і чалавечнасць з яе боку бескарысна», - падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны