BE RU EN

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове

  • 27.06.2022, 16:31

Колькі абітурыентаў набралі максімальныя сто балаў?

Міністэрства адукацыі апублікавала вынікі цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове. Максімальныя сто балаў сёлета набралі 67 абітурыентаў, паведамляе тэлеграм-канал міністэрства.

Традыцыйна ЦТ па беларускай мове абітурыенты пісалі самым першым. Сёлета гэты тэст адбыўся 14 чэрвеня. Праверыць свае веды запісаліся больш за 18 тысяч чалавек, 749 з іх на тэставанне не прыйшлі.

У выніку максімальны бал атрымалі 67 хлопцаў і дзяўчат. Гэта значна больш, чым у 2021 годзе. Тады, піша сайт kudapostupat.by, максімальны 100-бальны вынік набралі 40 чалавек. У 2020-м выдатнікаў было 78.

ЦТ у Беларусі прадаўжаецца. Наперадзе яшчэ выпрабаванні па пяці прадметах.

Апошнія навіны