BE RU EN

Што адбываецца на паўднёвым фронце Украіны?

  • 27.06.2022, 16:01

Акупанты на Херсоншчыне апынуліся ў цяжкім становішчы.

Украінскае войска паступова прасоўваецца наперад на поўдні Украіны і спрабуе ўтрымаць ужо вызваленыя населеныя пункты. Пры гэтым пазіцыя акупантаў на Херсоншчыне вельмі хісткая, бо яны фактычна прыціснутыя да правага берага Дняпра. Аб гэтым apostrophe.ua заявіў генерал-маёр запасу СБУ, дырэктар Агенцтва рэфармавання сектара бяспекі Віктар Ягун.

«Нашы спрабуюць утрымаць тыя пазіцыі, якія ў нас ёсць. Пакрысе прасоўваюцца на некаторых адрэзках і спрабуюць утрымаць тыя пазіцыі, якія ўжо былі вызваленыя. Я спадзяюся, што гэтая падрыхтоўка да магчымых шырокамаштабных дзеянняў на поўдні прывядзе да вызвалення Херсона. Справа ў тым, што сама пазіцыя акупанта на херсонскай зямлі менавіта на правым беразе Дняпра вельмі хісткая. Яны гэта разумеюць і ўсімі сіламі спрабуюць утрымаць сітуацыю», - растлумачыў Ягун.

Са слоў генерал-маёра, акупанты не думалі, што спыняцца на Херсоне. Цяпер іх не вельмі ўпэўненая пазіцыя ў вобласці ідзе на руку ўкраінскім вайскоўцам.

«У іх была такая ідэя, што яны пройдуць Мікалаеў і выйдуць у Адэсу. А спыніўшыся на Херсоне, фактычна прыціснутыя да правага берага Дняпра, яны ў вельмі нязручным становішчы. І менавіта яго нашы войскі актыўна выкарыстоўваюць. Я спадзяюся, што гэта прывядзе да поўнага вызвалення калі не ўсёй Херсоншчыны, то, прынамсі, засцеражэ Крыварожскі кірунак і вызваліць абласны цэнтр ад акупанта», - падкрэсліў Ягун.

Апошнія навіны