BE RU EN

Грузія перацяла наземную мяжу з Расеяй

  • 27.06.2022, 15:48

У чым прычына?

Наземная мяжа паміж Грузіяй і Расеяй перацятая. Усё праз пашкоджанне адрэзка дарогі ў выніку разліву ракі Церак, піша "Грузия Online".

Як адзначае Дэпартамент аўтамабільных дарог, у выніку разліву быў пашкоджаны 80-метровы адцінак нейтральнай зоны на 136-м кіламетры трасы Мцхета-Сцепанцмінда-Ларс.

Цяпер спецыялісты вывучаюць існую сітуацыю, каб як мага хутчэй аднавіць рух. На месцы працуе спецтэхніка, а аднаўленне дарогі пачнуць пасля таго, як узровень ракі знізіцца.

Датуль перамяшчацца па дарозе забаронена.

Апошнія навіны