BE RU EN

Прэзідэнтка Малдовы Санду нечакана прыбыла з візітам у Кіеў

  • 27.06.2022, 12:45

Ейны візіт раней не анансаваўся.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду сёння прыбыла з неанансаваным візітам у Кіеў, паведамляе NewsMaker.

Інфармацыю аб візіце 27 чэрвеня ў Кіеў і сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пацвердзілі ў адміністрацыі Санду.

Адзначаецца, што Санду наведае сталічныя прадмесці - Бучу, Ірпень і Барадзянку. Гэтыя гарады моцна пацярпелі ад расейскай агрэсіі і ваенных злачынстваў.

Аб намеры наведаць Кіеў Майя Санду заявіла яшчэ 24 чэрвеня.

"Ёсць гэта ў планах. Але падрабязнасці я раскажу, калі мы пацвердзім усе моманты", — сказала Санду.

Апошнія навіны