BE RU EN

Дырэктар Юрыя Шатунова расказаў, што той збіраўся ваяваць супраць Украіны на Данбасе.

  • 27.06.2022, 12:24

Экс-саліст «Ласкового мая» падтрымаў вайну.

У Расеі нядаўна развіталіся з экс-салістам групы "Ласковый май" Юрыем Шатуновым. Цяпер высветлілася, што артыст, які памёр 23 чэрвеня, планаваў пайсці на фронт у якасці добраахвотніка. Аб гэтым заявіў дырэктар нябожчыка выканаўцы Аркадзь Кудрашоў падчас цырымоніі развітання.

Аркадзь падкрэсліў, што пасля 24 лютага Шатуноў прапанаваў пайсці разам з ім у якасці "вызваліцеляў" на ўкраінскую тэрыторыю.

"Юра сказаў: "Аркадзь, паехалі запішамся добраахвотнікамі". Вось такая ў яго рэакцыя была, вось першая рэакцыя, самая першая, кажа: "Паехалі на Данбас", - цытуе словы дырэктара Шатунова прапагандысцкае выданне "Московский комсомолец".

Апошнія навіны