BE RU EN

У Беларусі забаранілі прадаваць алей вядомай расейскай маркі

  • 27.06.2022, 12:19

Беларускія экспэрты заяўляюць аб недакладнай інфармацыі ў маркіроўцы прадукту.

Дзяржстандарт Беларусі дадаў у "чорны" спіс сланечнікавы рафінаваны дэзадараваны алей гандлёвай маркі "Шчасце ёсць". Гэта прадукцыя аграхолдынга "Жамчужына Паволжа" з расейскага Дзяржынска, звяртае ўвагу "Еўрарадыё".

Беларускія экспэрты з Дзяржстандарта заяўляюць аб недакладнай інфармацыі ў маркіроўцы прадукту. Фактычна, гэты тавар не з'яўляецца сланечнікавым рафінаваным дэзадараваным алеем вышэйшага гатунку. Па выніках выпрабаванняў анізадынавая лічба у ім склала 8,2 пры рэгламентаваным значэнні для алею такога гатунку - не больш за 3,0. (Анізідзінавая лічба характарызуе свежасць раслінных алеяў і цвёрдых тлушчаў, колькасць ненасычаных альдэгідаў у іх.)

Алей гэтай маркі забаронена ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны